Зубы чалавека
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Зуб складаецца пераважна з дэнціну з паласцю, пакрытага звонку шклівом[1] і цэментам. Зуб мае характэрную форму і будову, займае пэўнае становішча ў зубным шэрагу, пабудаваны з адмысловых тканін, мае ўласны нервовы апарат, крывяносныя і лімфатычныя сасуды. У норме ў чалавека маецца ад 28 да 32 зубоў. Адсутнасць трэціх кутніх, званых «познымі зубамі»[1] з’яўляецца нормай, а самі трэція кутнія навукоўцамі, колькасць якіх павялічваецца, ужо лічацца атавізмам, але гэта на дадзены момант спрэчнае пытанне.
Унутры зуба знаходзіцца друзлая злучальная тканіна, працятая нервамі і крывяноснымі сасудамі (пульпа). Адрозніваюць малочныя і пастаянныя зубы — часовы і пастаянны прыкус. У часовым прыкусе прысутнічае 8 секачоў[1], 4 ікла і 8 кутніх[1] — усяго 20 зубоў. Пастаянны прыкус складаецца з 8 секачоў, 4 іклоў, 8 перадкутніх[1] і 8—12 кутніх. У дзяцей малочныя зубы пачынаюць прарэзвацца ва ўзросце ад 3 месяцаў. У перыяд ад 6 да 13 гадоў малочныя зубы паступова замяняюцца сталымі.
У рэдкіх выпадках назіраюцца дадатковыя, звышкамплектныя зубы (як малочныя, так і пастаянныя).[2]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Загорский В. А. Частичные съёмные и перекрывающие протезы. — М.: Медицина, 2007. — ISBN 5-225-03919-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зубы чалавека